Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З вопыту работы з навучэнцамі

Дата: 22 ноября 2019 в 15:26, Обновлено 23 ноября 2019 в 10:30

Штаб дзіцячых і моладзевых сацыяльных ініцыятыў "Перспектыва"​

Дзіцяча-бацькоўскі клуб "Спадчына"

1. Сацыяльны праект "Упрыгожым Радзіму кветкамі"

2. Сацыяльны праект "Забытымі сцяжынкамі Карэліччыны"

3. Сацыяльны праект "Слаўся зямлі нашай светлае імя"

4. Сацыяльны праект "Дворык дзяцінства"

5. Сацыяльны праект "Вясёлка дабрыні"

6. Сацыяльны праект "Тэрыторыя дзяцінства"

Інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства "Я ганаруся сваёй краінай" 14.03.2019​

Экскурсія ў школьным музеі "Беларускія каляды" для вучняў СШ г.п. Мір 04.01.2019г.​

Міні - праект “Дворык дзяцінства”

Наш міні-праект “Дворык дзяцінства”  прадугледжвае добраўпарадкаванне і пашырэнне гульнявога асяроддзя тэрыторыі ўстановы адукацыі. 

Як вядома, тэатр пачынаецца з гардэроба, а школа са школьнага двара. Таму што двор - гэта візітная картка школы. Намі сумесна з дарослымі  было прынята рашэнне аб стварэнні сацыяльнага праекта «Упрыгожым Радзіму кветкамі». У нас узнікла ідэя стварэння кветкавых кампазіцый патрыятычнага зместу на тэрыторыі ўстановы. У маі  2017г. сумеснымі намаганнямі былі зробленыя кветкавыя кампазіцыі «Я люблю Беларусь», «Салют Перамогі», «Карта маёй краіны». У гэтым годзе мы захацелі прадоўжыць праект. Наша школьная тэрыторыя  досыць вялікая, таму тут ёсць дзе развіць нашы творчыя здольнасць. Да году Малой Радзімы мы вырашылі зрабіць штосьці карыснае для самых маленькіх яе жыхароў – выхаванцаў дзіцячага сада і вучняў пачатковай школы. У нас узнікла ідэя міні-праекта “Дворык дзяцінства”, які будзе чымсьці падобны на казачны горад, які насяляюць такія ж казачныя жыхары. Але наш дворык павінны быць не толькі прывабным, але яшчэ і карысным.  Дзіцячая пляцоўка будзе падзелена на спецыяльныя зоны, кожная з каторых будзе адзначана ўказальнікам.

Першая зона -  “Горад добрых гномаў” – будзе прадстаўляць сабой невялікае паселішча казачных жыхароў, хаткі якіх будуць зроблены з драўляных калод.  Калоды мы плануем аздобіць штучнымі акенцамі, дах зробім з саломы або трасніку. Гэтую ідэю мы ўбачылі ў Інтэрнэце на адным з сайтаў па садоўніцтве. Гэту пляцоўку можна выкарыстоўваць для правядзення ралявых гульняў.

У нашым казачным горадзе будзе прычал, з якога адпраўляюцца караблі. Таму наша другая зона – “Метэапляцоўка”. На дзіцячай пляцоўцы можна не толькі гуляць, але і займацца некаторымі даследаваннямі: вызначаць напрамкі ветру, назіраць за дажджом, сонцам. Для пачатку тут ужо маецца карабель. Мы прапаноўваем змайстраваць побач палубу і штурвал, каб кожны мог адчуць сябе першаадкрывальнікам няведамых зямель.  На пляцоўцы мы ўстановім сонечны гадзіннік, флюгер, ветраны рукаў.

Трэцяя зона – “Заалэнд”. У нашым казачным горадзе абавязкова будзе заапарк. У нас ужо ёсць зебра, да якой мы падселім жырафа, вусеня, жабу. Вусеня мы зробім з драўляных спілаў, жырафа – з дрэва, а жабу – з жалезнага вядра і эмаляванага таза. Усё гэта будзе пафарбавана ў адпаведны колер. Тут жа, каля дрэва, мы прапаноўваем зрабіць пчалярню – з пластыкавых бутылак. Пчаліныя хаткі будуць вісець на дрэвах. Зімою гэтыя хаткі могуць служыць кармушкамі для птушак.

Трэцяя зона – “Паравоз з Рамонкава”. Калісьці зроблены драўляны паравозік страціў сваю актуальнасць. У мінулыя гады вагоны засаджвалі кветкамі і ніякай практычнай значнасць ён не меў. Мы прапаноўваем перарабіць кабіну паравозіка, каб дзеці маглі сядзець  і кіраваць ім.

Як мы гаварылі раней, усе элементы ў нашым горадзе будуць пазначаны ўказальнікамі. Вос гэтыя ўказальнікі прывядуць вандроўнікаў да наступнай пляцоўкі “Упрыгожым Радзіму кветкамі”. Зробленая намі кампазіцыя патрабуе новых дызайнерскіх рашэнняў. У мінулым годзе ў  літарах мы высадзілі агератум, што прывяло да нечаканага. На перапоўненай перагноем глебе расліна моцна вырасла і зрабіла слова “Беларусь” слабачытаемым. У гэтым годзе мы плануем высадзіць штосьці больш нізкарослае. Акрамя эстэтычнай значнасці, гэта кветкавая кампазіцыя мае і практычную: старэйшыя вучні могуць даглядаць за пасадкамі, а выхаванцы – назіраць і развівацца.

Яшчэ адным элементам нашага праекту будзе экалагічная сцежка – спецыяльна абсталяваны маршрут, пракладзены сярод прыродных ландшафтаў. У час праходжання маршруту дзеці будуць знаёміцца з дрэвамі, раслінамі, насякомі, якія будуць ім трапляцца на шляху. На тэрыторыі нашай школы пасаджана шмат разнастайных  раслін: туя, ціс, сасна, бэз, спірэя, айва, іва, лаванда, ядловец, розы, елкі. Усё гэта – вялікі патэнцыял для расшырэння кругагляду. Разам з выхавацелем мы распрацавалі яшчэ і цэлы агарод, які будзе складацца з некалькіх участкаў: агародніна, расліны – барометры і араматычныя расліны.

Міні - праект “Тэрыторыя дзяцінства”

Мы выступаем з ініцыятывай стварыць міні-праект “Тэрыторыя дзяцінства”, у рамках якога   прапаноўваем арганізаваць  дасуг у час летніх канікул. Мы плануем правядзенне  выязных забаўляльных  праграм, сацыяльных і экалагічных акцый  ў аддаленых ад цэнтра аграгарадка   вёсках, якія могуць стаць неперспектыўнымі. Але там пражываюць нашы дзеці, і таму   мы хочам зрабіць жыццё гэтых вёсак больш яркім і насычаным. Асабліва актуальна гэта ў Год Малой Радзімы. 

Ці лёгка быць маладым? Людзі розных пакаленняў адкажуць па-рознаму. А ці лёгка быць маладым цяпер? Ужо зараз мы заўважаем  шмат праблем, з якімі сутыкнуліся нашы аднагодкі. Адна з самых галоўных – гаджэты. Некаторыя проста “завісаюць” у соцсетках і інтэрнэце, што без іх сваё жыццё ўжо не ўяўляюць. Мы не лічым гэта модным, таму што дзяцінста хутка скончыцца і нічога цёплага ты не застанецца ў памяці. Усё гэта пагаршаецца яшчэ і тым, што ўсе мы дзеці з вескі, дзе жыццё праходзіць вельмі ціха. А так хочацца чагосьці вясёлага. Таму да нас прыйшла ідэя стварэння праекту “Тэрыторыя дзяцінства”.  Мы прапаноўваем арганізаваць  дзіцячы дасуг у час канікул. Мы плануем правядзенне  выязных  праграм для дзяцей іншых вёсак.  У гэтай справе нам неабходна падтрымка Красненскага дома культуры і ЦТДзіМ.

Міні - праект “Каляндар дзён адзіных дзеянняў”

На сучасным  этапе развіцця камп’ютэрных тэхналогій  кожны чалавек мае ў кішэні доступ да любой інфармацыі ўсяго свету. Але мы не заўважаем тых, хто знаходзіцца побач з намі. Наша грамадзянская пазіцыя – дапамагчы тым, каму патрэбна наша дапамога.   Каляндар дзён адзіных дзеянняў дазволіць  рэалізаваць  творчыя здольнасці дзяцей і праявіць сацыяльную актыўнасць, бо сярод нашых вучняў ужо ёсць валанцёры. Кажуць, што маладое пакаленне не адрозніваецца выхаваннем і не прывучана да працы, але гэта не заўсёды так. Сярод дзяцей ёсць добрыя і спагадлівыя падлеткі, якія могуць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Мы прыцягваем ўвагу не толькі вучняў нашай школы, але і жыхароў аграгарадка да праблемы экалогіі родных мясцін, аказання дапамогі пажылым людзям. Для рэалізацыі дадзенага міні-праекту нам неабходна партнёрства БРСМ, Красненскага сельвыканкама.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.