У 2022/2023н.г. мы працягваем рэалізацыю міні-праекту “Вясёлка дабрыні”, у рамках якога прапаноўваем наладзіць зносіны з дзецьмі-інвалідамі і адзінока пражываючымі людзьмі. Нам патрэбна азірнуцца вакол сябе і звярнуць увагу на тых, каму сапраўды неабходны падтрымка, добрае слова, чалавечая цеплыня, неабыякавасць.
Сацыяльны праект "Вясёлка дабрыні"
План работы міні - праекту "Вясёлка дабрыні"
1. Удзел у акцыі "Чырвоная рукавічка" (снежань 2022-студзень 2023)
2. Удзел у акцыі "Цуды на Раство" (снежань 2022-студзень 2023)
3. Правядзенне аперацыі "Утульны дом" (студзень - сакавік 2023)
4. Акцыя "Ад помніка да помніка" (красавік - май 2023)
5. Аперацыя "Віншуем цябе, матуля" (кастрычнік 2021)
6. Аперацыя "З Днём настаўніка!" (кастрычнік 2022)
7. Акцыя "Кошык дабрыні" (збор падарункаў дзецям-інвалідам, снежань 2022)
8. Акцыя "Чысты двор" (красавік - май 2023)
9. Правядзенне выязных забаўляльных праграм для дзяцей з аддаленых вёсак (красавік - жнівень 2022 - 2023)
10. Акцыя "Тыдзень леса" (кастрычнік 2022, красавік 2023)
11. Акцыя "Залаты ўзрост" (да Дня пажылога чалавека, кастрычнік 2022)
12. Акцыя "Кветкавы марафон" (красавік - май 2023).
5 студзеня 2023 года валанцёры і піянеры ДУА "Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна" правялі дабрачынную акцыю "Нашы дзеці". Напярэдадні Калядаў вучнм сабралі канцылярскія тавары, мяккія цацкі. Падарункі былі перададзены ў ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр".
4 і 5 студзеня 2023 г.ва ўстанове адукацыі была арганізавана акцыя "Ад усёй душы" па аказанні пасільнай дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам. Валанцёры і піянеры наведалі Раковіч В. М., Дзяшкевіч Г. С., якія пражываюць у аг. Краснае, павіншавалі з Новым годам і Калядамі, уручылі паштоўкі і сувеніры.
2 снежня 2022 года валанцёры нашай установы адукацыі наведалі з дабрачыннай акцыяй ДУА "ЦКРНіР". Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь нашы валанцёры арганізавалі акцыю па зборы падарункаў дзецям-інвалідам. Сёння канцылярскія тавары і цацкі былі ўручаны вучням цэнтра.
Многія нават не задумваюцца, як цяжка птушкам і звярам пераносіць халодную і заснежаную зіму. Мы ўпэўненыя, што жывелы добра прыстасаваныя да зімоўкі. Аднак гэта не так. Многія птушкі гінуць пераважна не ад холаду, а ад недахопу харчавання. 26 лістапада 2022 у нашай установе адукацыі быў арганізаваны экалагічны дэсант "Кармушка". Вучні 1-4 класаў развесілі ў школьным садзе кармушкі з просам для зімуючых птушак. Цяпер наша задача заключаецца ў пастаянным папаўненні кармушак збожжам да наступлення вясны. Такім чынам мы падтрымаем нашых зімуючых птушак у халодную пару.
10 лістапада валанцёрскі атрад правёў акцыю "Стоп! СПАЙС!", "Скажы наркотыкам НЕ!"
11 кастрычніка 2022 ва ўстанове адукацыі стартавала штогадовая акцыя "Тыдзень лесу". У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшакласнікі і работнікі школы. У раёне вёскі Асташын на лясным участку былі высаджаны маладыя елкі.
#неделя_леса
Валанцёры Красненскай СШ 1 кастрычніка павіншавалі пенсіянераў і адзінока пражываючых З Днём пажылых людзей. Дзеці падарылі паштоўкі, кветкі.
Напярэдадні Дня настаўніка валанцёры Красненскай сярэдняй школы павіншавалі настаўнікаў-пенсіянераў з іх прафесійным святам.
Да Дня народнага адзінства валанцёры і педагогі школы здзейснілі велапрабег да магілы Мікалая Арцюха ў в. Заполле.
3 верасня 2022 года валанцёры прынялі ўдзел у велапрабегу "Ад помніка да помніка".