Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьная газета

Дата: 20 февраля 2019 в 14:01, Обновлено 10 февраля 2021 в 11:47
<address style="text-align: justify;">Дзіцяча-моладзевая прэса стала масавыай і паўсюднай з'явай нашага жыцця. Рэдкая школа абыходзіцца без выпуску ўласнай газеты, часопіса. Дзеці і падлеткі маюць патрэбу ў перыядычных выданнях, але не толькі ў штотыднёвіках з казкамі і вершыкамі, але і ў такіх выданнях, дзе супрацоўнічалі б яны самі і дзе закраналіся б важныя і цікавыя для іх тэмы. А што для дзяцей і падлеткаў важна, яны самі павінны сказаць. Таму ў нашай школе выпускаецца газета «ДэМаС».
«Каму патрэбна школьная газета, - можаце спытаць вы, - калі шмат іншых дзіцячых і падлеткавых друкаваных выданняў?» Вядома, супернічаць з цэнтральнымі выданнямі школьны друк не можа. Але гэта зусім і не яго задача. Хіба газета існуе толькі для таго, каб паведамляць навіны? Школьную газету мы разглядаем як сродак стварэння ў школе сапраўднага моцнага творчага калектыву, як сродак фарміравання грамадскай думкі, сродак выхавання і г.д. Для рабят актыўных, дапытлівых школьная газета - гэта своеасаблівы каталізатар і генератар ідэй. А змест школьнай газеты - гэта школьнае жыццё ў самым шырокім сэнсе. Гэта кола інтарэсаў рабят, іх клопатаў, пошукаў, іх агульныя радасці і смутак, сумневы і адкрыцці, гэта своеасаблівы школьны летапіс.
Кожная школа ўяўляе сабой маленькую дзяржаву са сваімі традыцыямі і цягам жыцця. Таму задача стварэння школьнай газеты - гэта ўмець распавесці аб гэтым жыцці так, каб газета зацікавіла і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў. Мы не асвятляем праблемы, мы асвятляем само жыццё, якое, на жаль, складаецца, у тым ліку, і з праблем. Але пра іх столькі гаворыцца паўсюль - у газетах, па тэлебачанні - што мы не лічым галоўнай сваёй задачай ўносіць сюды сваю лепту. У жыцці шмат добрага, пазітыўнага і цікавага, і гэтаму на нашых старонках аддаецца прыярытэт. Хоць, вядома ж, актуальныя праблемы, так ці інакш, знаходзяць водгук і ў нашай газеце. Бо гэта - жыццё школы, якое мы ўзяліся асвятляць.
</address>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.