ВЫСТАВА Ў ШКОЛЬНЫМ МУЗЕЙ "У ІХ ЛЁСАХ БЫЛА ВАЙНА"
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларусі
15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці пра воінаў, якія выконвалі службовыя абавязкі за межамі Айчыны. Сёння віншаванні, кветкі і ўзнагароды прымаюць ветэраны-інтэрнацыяналісты.
Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам ў 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
На думку гісторыкаў, баявыя дзеянні ў Афганістане сталі самымі жорсткімі бітвамі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая ўлада бяздумна і абыякава адпраўляла салдат на верную смерць. Больш за 14 тысяч ваяроў загінулі на чужой зямлі, звыш 300 чалавек зніклі без вестак, 6000 памерлі ад ран і хваробаў.
Памяць аб Афганскай вайне навекі засела асколкам болю ў сэрцах бацькоў, маці, жонак і дзяцей тых маладых хлопцаў, якія вярталіся дамоў ў цынкавых трунах «грузам-200".
З 1979 па 1989 гады ў Афганістане праходзілі службу больш за 30 тысяч беларусаў. Амаль 800 адважных салдат загінулі на палях бітвы. Сёння ў адной толькі Сталіцы Рэспублікі Беларусь пражывае амаль 5000 ветэранаў-афганцаў. З іх 97 сем'яў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў і 213 інвалідаў вайны. Усе яны ў Дзень памяці са смуткам успамінаюць сваіх таварышаў па службе, родных і блізкіх, аддаюць гонар і славу подзвігам адважных салдат.
15 лютага беларусы ўшаноўваюць памяць і воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія праходзілі службу ў Карэі, Іспаніі, Анголе, на Блізкім Ўсходзе і ў В'етнаме.
Музейны ўрок "Афганістан - наша памяць і боль"