Патрыятычнае выхаванне і фарміраванне культуры міжнацыянальных зносін ажыццяўляецца ў працэсе ўключэння вучняў у актыўную стваральную працу на карысць Радзімы, прывіцця беражлівых адносін да гісторыі Айчыны, да яе культурнай спадчыны, да звычаяў і традыцый народа - любові да малой Радзімы, да сваіх родных мясцін; выхаванне гатоўнасці да абароны Радзімы; вывучэнне звычаяў і культуры розных этнасаў. Важную ролю ў патрыятычным выхаванні іграе арганізацыя работы па вывучэнні дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь: герба, флага, гімна.
Такім чынам, патрыятызм можна вызначыць як любоў і павагу да свайго народа, бліжніх, самога сябе, гістарычнага мінулага, мовы, культуры. Гонар за прыналежнасць да беларускага этнасу. Ідэнтыфікацыя - суаднясенне сябе з грамадствам, яго мэтамі развіцця і свайго месца ў ім. Прызнанне і асэнсаванне суверэннасці, самакаштоўнасці дзяржавы і яе нацыянальных інтарэсаў.
Патрыятызм - гэта пачуццё любові да сваёй Радзімы, выяўленае ў актыўнай дзейнасці па яе росквіту і абароне ад ворагаў. У гэтым вызначэнні закладзена сутнасць ідэалогіі патрыятызму ў агульным выглядзе. Канкрэтна скіраванасць патрыятызму вызначаецца яго ідэалагічнай асновай.
Ідэалагічную аснову патрыятызму ў Рэспубліцы Беларусь вызначаюць:
наяўнасць адзінай і неадчужальнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з яе народам, гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі, вартымі свайго захавання, развіцця і абароны;
наяўнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе пабудову і ўдасканаленне дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы;
наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, якая выражае сапраўды народныя традыцыі, мае нацыянальныя гістарычныя карані і адпавядае сучаснаму і перспектыўнаму развіццю нашай Радзімы;
адзінства народа незалежна ад этнічнай і ідэалагічнай неаднароднасці грамадства;
прыхільнасць Рэспублікі Беларусь агульначалавечым каштоўнасцям;
наяўнасць Узброеных Сіл.
Гэтыя перадумовы вызначаюць патрыятызм Рэспублікі Беларусь як свет, накіраваны на ўдасканаленне і абарону сваёй дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі.
Галоўнымі мэтамі патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца прывіццё моладзі любові да Беларусі, фарміраванне ў яе ўстойлівага жадання садзейнічаць яе працвітанню і імкненню абараняць ад ворагаў.
Для рэалізацыі гэтых мэт у дадзены момант неабходна выкананне пэўных задач, асноўнымі з якіх з'яўляюцца:
прывіццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры, рэлігій народа Беларусі;
растлумачэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая стварае ўмовы для дэмакратыі і грамадзянскай згоды, свабоднага і годнага развіцця асобы;
прывіццё павагі да Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, заснаванага на гераічнай і поўнай драматызму гісторыі беларускага народа;
выхаванне разумення, што пад гэтым гербам і сцягам новыя пакаленні будуць будаваць высокаразвітую Рэспубліку Беларусь, роўную сярод дзяржаў сусветнай супольнасці;
выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну і гатоўнасці да выканання сацыяльнай ролі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
выхаванне ў духу нацыянальнага ўзаемадзеяння і прыязнасці, маналітнага адзінства народа Рэспублікі Беларусь. Інтэрнацыянальнае выхаванне;
прывіццё любові і павагі да беларускай мовы як мовы карэннага насельніцтва Беларусі, рускай і іншых моў народа Рэспублікі Беларусь;
раскрыццё прыгажосці беларускай прыроды, перакананне ў неабходнасці аховы экалагічнага асяроддзя;
арганізацыя выканання абаронна-спартыўных комплексаў і нарматываў;
выхаванне павагі да Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь і да абаронца Айчыны, воіна;
фарміраванне ў юнакоў маральна-псіхалагічнай і фізічнай гатоўнасці да выканання імі канстытуцыйнага абавязку па абароне Рэспубліцы Беларусь;
перакананне ў неабходнасці для Беларусі міру і міжнароднага супрацоўніцтва.
СІСТЭМА ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
НАРМАТЫЎНА-ПРАВАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА
ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ НАВУЧЭНЦАМ АБ ПРАХОДЖАННІ ВАЕННАЙ СЛУЖБЫ
ВАЕННАЯ АДУКАЦЫЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
Государственное учреждение образования «Гродненское областное кадетское училище»
ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІМВОЛІКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
План работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні
ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна» на 2022/2023 нав.год