Сеткавы праект "Да суседзяў" (спасылка)
Віртуальны школьны музей (спасылка)
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://youtu.be/R-J6X_OjpbM" width="560"></iframe>Экскурсія "Сынкавічы - Вялікая Краскотка - Жыровічы - г.Слонім" (27.03.2019)
Галоўная святыня манастыра – цудатворны абраз Божай Маці Жыровіцкай. Гэта самая маленькая з шанаваных марыйных абразоў: 5,6 х4, 4 см. Па пятніцах а 17-й гадзіне здзяйсняецца малебен з акафістам Божай Маці перад абразом. Асабліва шанаванае свята – з’ява абраза – 7/20 мая. Ва Успенскім саборы манастыра да XIX ст. захоўваўся рукапісны помнік XV стагоддзя – Жыровіцкае Евангелле. У цяперашні час манастыр прыцягвае да сябе шмат экскурсій. Ансамбль Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як каштоўнасць першай катэгорыі.
Экскурсія ў Свята-Елісееўскі Лаўрышэўскі мужчынскі манастыр 09.03.2019г.
Свята-Елісееўскі мужчынскі манастыр пад Навагрудкам налічвае восем стагоддзяў гісторыі ўзвышэння і поўнага заняпаду. Манастыр, які даў у свой час прытулак вялікаму князю літоўскаму Войшалку, які прыходзіўся сынам заснавальніку сярэднявечнай дзяржавы Міндоўгу, жыве ціхім і мерным жыццём, як і належыць праваслаўнаму манастыру. ваю назву ён атрымаў, хутчэй за ўсё, ад імя Лаўр, якое далі Войшалку пасля прыняцця пострыгу на Валыні. Лічыцца, што менавіта вялікі князь літоўскі і заснаваў па вяртанні манастыр.
Экскурсія ў маёнтак Храптовічаў 10.11.2018г.
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й паловы XVIII — пач. XIX ст. На паўночна-заходняй ускраіне в. Шчорсы, цяпер Навагрудскі раён, у былым маёнтку Храптовічаў (вядомы з XVI ст.). Спалучаў рысы барока і класіцызму.