Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Штаб дзіцяча-юнацкіх ініцыятыў “Перспектыва” 01.11.2016 год

Дата: 2 ноября 2016 в 15:03
274 просмотра

1лістапада 2016г. на базе раённай бібліятэкі праходзіла сустрэча прадстаўнікоў аддзела ідэалогіі і культуры,  раённай газеты “Полымя”, Карэліцкага краязнаўчага музея, Красненскай сярэдняй школы – дзіцячага сада. На сустрэчы вырашаліся пытанні  стварэння штаба дзіцяча-юнацкіх ініцыятыў “Перспектыва” і абмяркоўваліся шляхі далейшага супрацоўніцтва.

Мэта, з якой ствараецца штаб “Перспектыва”, - фарміраванне высокамаральна актыўнай і ініцыятыўнай асобы, а таксама развіццё грамадзянскай пазіцыі шляхам стварэння ўмоў і магчымасцяў для фарміравання ў навучэнцаў навыкаў праектнай дзейнасці, садзейнічання далейшаму развіццю ініцыятыў навучэнцаў з іх наступнай паспяховай рэалізацыяй. “Дарослым не трэба навязваць штосьці звонку, а падхапляць здаровыя дзіцячыя і моладзевыя ініцыятывы, актуальныя для грамадства. Штаб дзіцячых і моладзевых сацыяльных ініцыятыў «Перспектыва» - гэта інфармацыйны і каардынацыйны орган ініцыятыўнай супольнасці, пляцоўка для дыялогу і супрацоўніцтва, пасярэднік для эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяцей і моладзі з органамі ўлады, навучальнымі ўстановамі” – так выказала сваю думку вучаніца 11 класа Шэўка Юлія. Місія Штаба складаецца ў фарміраванні грамадзянскай ідэнтычнасці праз развіццё дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў. Неабходна напоўніць палітру школьнага жыцця яркімі фарбамі і глыбокім зместам цікавых спраў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.