Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2016 в 08:39, Обновлено 22 февраля 2016 в 14:10
425 просмотров

Беларусь – край лясоў і дубраў, тысячы рэк і азёр, прасторных палёў і лугоў.

Беларусь – краіна замкаў і цэркваў, палацаў і паркаў, самых старажытных гарадоў Еўропы, культурна-гістарычнай спадчыны ў спісе ЮНЭСКА.

Беларусь – радзіма Францыска Скарыны і Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і Янкі Купалы, Марка Шагала.

Беларусь – краіна, дзе час замарудзіў свой бег. На фоне цывілізацыі сучаснасці ў Беларусі прырода застаецца натуральнай, людзі – чалавечнымі, а каштоўнасці – вечнымі. Самай вялікай нашай каштоўнасцю па сённяшні дзень застаецца наша родная беларуская мова. Родная — значыць любімая, дарагая, самая-самая…

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Паводле даследаванняў ЮНЭСКА беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная… Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

З інфармацыяй аб правядзенні мерапрыемстваў,прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, якія пройдуць у нашай УА Вы можаце пазнаёміцца ніжэй.

Дата

Мерапрыемства

Адказны

Удзельнікі

22.02

Вусны часопіс “Прыказкі пра дружбу пра многае гавораць”

З. М.Абрамчык

1-4 кл.

23.02

Конкурс малюнкаў “Якой я бачу родную мову”

В.М.Крывапуст

5-7 кл.

24.02

Кніжная выстава Цёткі (Элаізы Пашкевіч”

Г.А.Галавач

5-11 кл.

25.02

Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”

Выхавацелі

 

Выхаванцы

26.02

Літаратурная гасцёўня “Гімн роднай мове”

В.М.Крывапуст

9-11 кл.

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце:                                 В.М.Крывапуст

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.