Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Правядзенне Школы Актыўнага Грамадзяніна

Дата: 24 сентября 2020 в 16:05
139 просмотров

24 верасня ў 14.50 для вучняў 8,9,11 класаў праходзіла Школа Актыўнага Грамадзяніна па тэме "Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць".

На першым этапе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з матэрыяламі Інфармацыйнага блока "Актыўны - значыць адказны». Далей вядучыя арганізавалі абмеркаванне атрыманай інфармацыі. У фокусе абмеркавання: адзінства правоў і абавязкаў, павага да
законаў дзяржавы, мараль, права, маральнасць, сумленне, прававы
статус.

Кожны грамадзянін нашай краіны, у тым ліку і
непаўнагадовы, абавязаны выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра
бацькоў, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян, традыцыі і
культурныя каштоўнасці беларускага народа, iншых нацый i народнасцей,
авалодваць ведамі і рыхтавацца да самастойнай працоўнай
дзейнасці, беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, усiх вiдаў
уласнасці.
Выкананне законаў дзяржавы з'яўляецца канстытуцыйным
абавязкам кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі
Беларусь. За іх невыкананне наступае юрыдычная адказнасць.
Ніхто не можа быць вызвалены ад абавязкаў выконваць
законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы
іншых асоб.
Правы і свабоды аднаго чалавека заканчваюцца там, дзе
пачынаюцца правы і свабоды іншага чалавека. Таму на
непаўналетняга падлетка таксама ўскладаецца абавязак паважаць
правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.