Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Квітней наш сад"

Дата: 30 мая 2020 в 10:35
148 просмотров

Родная зямля, мілы сэрцу куточак! Самыя цёплыя ўспаміны звязаны з табой, Малая Радзіма! Пяшчотныя рукі матулі, родная хата, знаёмыя мясціны, людзі, якіх ведаеш ужо шмат гадоў… Гэта тое святое, што даецца чалавеку яшчэ ў дзяцінстве. Як дрэва не можа без каранёў, так і чалавек не можа быць без роднай мясціны. Таму праца на карысць радзіме, абарона яе інтарэсаў, беражлівыя адносіны да нашай спадчыны і прымнажэнне яе багацця - наш святы абавязак як нашчадкаў, адданых сваёй зямлі. Гэта простая ісціна.  Галоўная задача для нас, дарослых,  перадаць гэтую ісціну нашым дзецям. Вельмі важна са школьных гадоў выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму і грамадзянскасці, любові да роднай зямлі.

У межах рэспубліканскага суботніка 20 красавіка 2019г. гасцінную карэліцкую зямлю наведаў ганаровы працоўны дэсант: старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Сянько, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Наумовіч, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук, намеснік начальніка мытнага паста «Беняконі» Юрый Чурыла.

Віталі ў Красным і дапамагалі гасцям прадстаўнікі райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні Віктара Шайбака, старшыні суда Карэліцкага раёна Віктара Сянько. Разам з імі працаваў і калектыў нашай установы адукацыі.

Атмасфера на суботніку панавала радасная, праца ішла бадзёра і шпарка. І праз некалькі гадзін яблыневы сад, аж 100 дрэў, быў пасаджаны. Акцыя была прысвечана юбілейнай даце – 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Час бяжыць, а сад патрабуе пастаяннага догляду і ўвагі, асабліва вясной. Сёлетняя вясна таксама адметная сваёй юбілейнай датай: 75-годдзем Вялікай Перамогі. У гэты няпросты час, напярэдадні заканчэння навучальнага года, нашы вучні разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у акцыі “Квітней, мой сад”. Вясновы пагожы дзень спрыяў выдаткаму настрою, таму праца па навядзенні парадку ішла дружна і весела. Нашы вучні і педагогі хутка і зладжана прыбралі тэрыторыю сада ад смецця, сухой травы, абкапалі маладыя дрэвы,  пасеялі каля іх кветкі. Працоўная акцыя – гэта адна з форм узаемадзеяння педагогаў і дзяцей. Вялікім плюсам дадзенай формы работы з’яўляецца тое, што яна арганізуецца  на свежым паветры, што  дае магчымасць не спыняць выхаваўчы працэс у сёлетніх неспрыяльных умовах.

Любоў да роднага краю і да людзей, якія клапоцяцца аб працвітанні малой радзімы, спрыяе фарміраванню грамадзянскай і нацыянальнай ідэнтычнасці, самасвядомасці падрастаючага пакалення, стаўленню яго актыўнай пазіцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.