Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень. Дабрачынны канцэрт да Дня інвалідаў "Вясёлка дабрыні"

Дата: 1 декабря 2018 в 19:20, Обновлено 1 декабря 2018 в 19:27
324 просмотра

На базе ДУА “Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” з 2016г. працуе інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці ў навучэнцаў установы адукацыі”. У 2018-2019 н.г. мы рэалізоўваем сацыяльны міні-праект “Вясёлка дабрыні”, у рамках якога  плануем наладзіць зносіны з дзецьмі-інвалідамі і адзінока пражываючымі людзьмі. Нам патрэбна азірнуцца вакол сябе і звярнуць увагу на тых, каму сапраўды неабходны падтрымка, добрае слова, чалавечая цеплыня, неабыякавасць. Тым больш што ў нас ужо маецца такі станоўчы вопыт. Ужо які год мы наведваемся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр вёскі Палужжа з навагодняй віншавальнай праграмай, запрашалі выхаванцаў на святы ў нашу ўстанову адукацыі. У мінулым годзе  мы актыўна супрацоўнічалі з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.

1 снежня 2018г. у актавай зале прайшоў дабрачынны канцэрт, прысвечаны Дню інвалідаў. Гэту імпрэзу нам дапамог арганізаваць наш сацыяльны партнёр а. Георгій. Гасцямі ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень  сталі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, але з такімі бязмежнымі душамі! Сустрэча прайшла ў цёплай, амаль дамашняй абстаноўцы. Адкрылі мерапрыемства нашы юныя акцёры, экскурсаводы, удзельнікі клуба “Спадчына”. Яны прадставілі тэатральную пастаноўку фрагмента п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”. Канцэртную праграму працягнуў Уладзімір Жыраў. Гэта наш сябар, удзельнік фестывалю “Славянскі базар”, настолькі добразычлівы і пазітыўны чалавек, што гэта ідзе ўпоперак з тымі стратамі і выпрабаваннямі, якія выпалі на яго долю. Заварожвае тое, што Уладзімір не страціў веры ў сябе, любові да бліжніх, заўсёды гатовы падзяліцца сваім пазітывам, цеплынёй душы. Ён  натхняе нас і служыць нам найлепшым прыкладам моцы духа, нязломнасці. Выкананне песні “Памолімся за бацькоў” успрымаецца і намі, дарослымі, і нават нашымі дзецьмі зусім па-асобнаму. Сёння слёзы беглі з вачэй нават у некаторых юнакоў і дзяўчат, таму што гэта песня аб бацьках, аб іх любові, а Уладзімір быў пазбаўлены гэтага з самага  маленства… І не толькі гэтага, але яшчэ і магчымасці бачыць. Такі выхаваўчы момант прыводзіць да разумення сапраўднага становішча рэчаў: дробязі – гэта нішто ў параўнанні з сапраўднымі стратамі, але і страты не даюць чалавеку права апускаць рукі. Мы, людзі, нашмат мацнейшыя, чым  думаем! Давайце азірнемся вакол сябе, не будзем раўнадушнымі! Адкрыем свае сэрцы насустрач дабрыні і любові, толькі гэта і ўратуе наш свет!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.