Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб правядзенні тыдня беларускай мовы

Дата: 25 февраля 2023 в 11:17
48 просмотров

З 20 па 25 лютага 2023 года ва ўстанове адукацыі праводзіўся тыдзень беларускай мовы.

Тыдзень беларускай мовы “Скарбы беларускай мовы”пачаўся са знаёмства вучняў і настаўнікаў з планам мерапрыемстваў тыдня.З вучнямі 5 класа была праведзена віктарына “Беларуская скарбонка”(вучні разгадвалі прыказкі,адказвалі на інтэлектуальныя пытанні,паўдзельнічалі ў вертуальным падарожжы па Беларусі),вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе знаўцаў беларускага фальклору”Мудрае слова народнае”(на аснове прапанаваных прыказак і прымавак трэба было скласці невялікія  апавяданні,вучні разгадвалі загадкі,апавядалі пра беларускія народныя святы,тлумачылі прызначэнне прадметаў хатняга ўжытку).для вучняў 4 класа быў праведзены інтэлектуальны турнір”Таямніцы роднай мовы”

У аўторак вучні 3-11 прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”(перакладалі словы з рускай мовы, тлумачылі лексічнае значэнне слоў, размаўлялі па-беларуску). Яшчэ ў гэты дзень вучні 8,10  класаў прынялі ўдзел у чэленджы “Паэтычны дзень з роднай мовай”. Вучні  і настаўнікі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце”Музейная гара”.Лепшыя работы ў Раковіча Дзмітрыя(11клас),Яцук Анастасія (10клас), Гладкая Яна (9клас),Кавалько Уладзіслаў(9клас).

У сераду з вучнямі 5-7 класаў быў праведзены музейны ўрок ”Беларуская стравы”(вучні пазнаёміліся з беларускімі стравамі і рэцэптамі іх прыгатавання,распавядалі пра стравы ,якія рыхтуюць дома ,прэзентавалі свае малюнкі,паўдзельнічалі ў віктарыне  пра беларускія стравы).Яшчэ ў гэты дзень вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у выставе газет”Залацінкі роднай мовы” і конкурсе малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”.

            У чацвер  вучні 3 класа прынялі ўдзел у падарожжы па беларускіх народных казках(вучні прадставілі інсцэніроўкі народных казак,апавядалі пра свае любімыя беларускія казкі). З вучнямі 5-11 класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў “Няхай жыве паэзія”(вучні чыталі творы Р. Барадуліна, П. Броўкі, А. Куляшова,Я.Коласа,Я.Купалы,М.Багдановіча,М.Танка,сучасных паэтаў,пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі). Вучні 7-8прынялі ўдзел у этнаграфічным турніры “Скарбы роднага краю”.

         У пятніцу вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе прэзентацый”Знакамітыя людзі карэліцкай зямлі”(вучні распавядалі пра Я.Чачота,Б.Кіта,В.Іпатаву,Я.Брыля).Яшчэ вучні 3-11 класаў  прынялі ўдзел у акцыі”Пажаданні роднай мове”.

       У суботу вучні школы прынялі актыўны ўдзел у свяце “Масленіца”(вучні даведаліся як светкавалі Масленіцу нашы продкі,гучалі вершы,песні,былі наладжаны спаборніцтвы паміж камандамі,рухомыя гульні,затым вучні пілі чай і сілкаваліся блінамі).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.