Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

1 кастрычніка - Дзень пажылога чалавека

Дата: 1 октября 2020 в 12:22
129 просмотров

Дзень пажылога чалавека – гэта добрае і светлае свята. У гэты дзень мы віншуем нашых бацькоў, бабуль і дзядуль. Гэтае свята-даніна павагі, удзячнасці і любові старэйшым пакаленням, на долю якіх выпала столькі пазбаўленняў, гора, пакут і самаадданай працы, пабудаванай на энтузіязме.

У піянерскай дружыне ім. Мікалая Арцюха ў Дзень пажылых людзей стала добрай традыцыяй адраснае наведванне пенсіянераў з уручэннем букетаў кветак.

Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца выхаванне ў дзецях клопату аб людзях, выхавання пачуццяў міласэрнасці, спачування, жадання прыйсці на дапамогу, выхавання павагі да пажылых людзей.

Пры наведванні дзеці дарылі кветкі, жадалі добрага здароўя, бадзёрасці, дарылі часцінку сваёй душы, а старыя радаваліся ўвазе, і добрая сляза прабягала на іх шчоках ад замілавання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.