Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

25-годдзе Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

Дата: 12 мая 2020 в 10:12, Обновлено 12 мая 2020 в 10:17
370 просмотров

Любоў да вялікага пачынаецца з любові да малога

8 мая 2020г. ва ўстанове адукацыі праходзіла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 25-годдзю Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь - герба і сцяга.

25 гадоў мы аб’яднаны пад чырвона-зялёным двукалорам. Аб гэтым ведаюць нават самыя маленькія беларусы: гэтаму іх вучаць з дзіцячага садка і пачатковай школы.

– Любоў да вялікага: Беларусі, яе сцяга і герба – пачынаецца з любові да маленькага: сваёй вёсачкі, школы і землякоў, — упэўнена настаўнік пачатковых класаў Красненскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа, педагог-інаватар Ірына Генрыкаўна Рабко– Вядома, дзеці ведаюць, як выглядаюць нашы герб і сцяг, але галоўнае – навучыць паважаць і шанаваць іх.

І гэтая павага бачная ўжо на школьным двары: ні адной паперкі або сарванай кветачкі. І гэта не проста заслуга дворніка. Дзеці самі клапоцяцца пра чысціню, не кідаюць абы дзе смецце, дапамагаюць высаджваць кветкі. Дарэчы, сапраўднае упрыгожванне школьных клумбаў – пяціканцовая зорка, такая, што вянчае герб Беларусі.

Як вішня на святочным торце – танец красненскіх школьнікаў з беларускім двукалорам на ўрачыстых школьных лінейках.

– Дзяўчаты-старшакласніцы выконваюць танец, трымаючы ў руках чырвонае, зялёнае і белае палатно, – расказвае Ірына Генрыкаўна. – І гэта таксама напаўняе іх гонарам, амаль як нашых спартсменаў-пераможцаў на Алімпіядзе. Малодшыя школьнікі глядзяць на гэта і таксама вучацца.

Гімн Беларусі ведаюць усе школьнікі: ад першачкоў да выпускнікоў– і падчас святаў спяваюць яго разам з кіраўніцтвам мясцовага сельгаскааператыва і сельсавета, ветэранамі вайны і працы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.